Літаратурная вечарына, прысвечаная  125-годдзю са дня нараджэння  Максіма  Багдановіча

Дата: 13 декабря 2016 в 20:43, Обновлено 13 декабря 2016 в 20:52
512 просмотров

9 снежня 1891 года нарадзіўся вялікі грамадзянін і патрыёт  Максім Багдановіч, усё кароткае жыццё ён аддаў служэнню народу…

     Чалавек шырокай адукацыі , энцыклапедыст у самым поўным сэнсе гэтага слова,  Максім Багдановіч ад самых пачаткаў сваёй творчасці быў у абсягу перадавых агульначалавечых ідэй, у якіх ён знаходзіў месца беларускай нацыянальнай думцы .. . Шчасце свайго народа ён бачыў у выхадзе яго на шырокую арэну агульначалавечай гісторыі.Максім Багдановіч – трэцяя пасля Янкі Купалы і Якуба Коласа зорка на небасхіле беларускай дакастрычніцкай паэзіі. Талент выдатны, яркі, самабытны, са сваім непаўторным паэтычным голасам.

     9 снежня 2016г. у ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Быхава” адбылася  літаратурная вечарына, прысвечаная  125-годдзю са дня нараджэння  Максіма  Багдановіча. У час мерапрыемства прадстаўнікі бібліятэкі м-н Колас пазнаемілі  вучняў  з жыццём паэта, яго  творчасцю.На  вечарыне  гучалі  вершы  паэта  ў  выкананні  вучняў, настаўніка, працаўнікоў бібліятэкі, слухалі песні, напісаныя на словы М.Багдановіча. Таксама была арганізавана выстава кніг, прысвечаная Максіму Багдановічу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.