Літаратурная вечарына, прысвечаная 125-годдзю са дня нараджэння Максіма Багдановіча
9 снежня 1891 года нарадзіўся вялікі грамадзянін і патрыёт Максім Багдановіч, усё кароткае жыццё ён аддаў служэнню народу…
Чалавек шырокай адукацыі , энцыклапедыст у самым поўным сэнсе гэтага слова, Максім Багдановіч ад самых пачаткаў сваёй творчасці быў у абсягу перадавых агульначалавечых ідэй, у якіх ён знаходзіў месца беларускай нацыянальнай думцы .. . Шчасце свайго народа ён бачыў у выхадзе яго на шырокую арэну агульначалавечай гісторыі.Максім Багдановіч – трэцяя пасля Янкі Купалы і Якуба Коласа зорка на небасхіле беларускай дакастрычніцкай паэзіі. Талент выдатны, яркі, самабытны, са сваім непаўторным паэтычным голасам.
9 снежня 2016г. у ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Быхава” адбылася літаратурная вечарына, прысвечаная 125-годдзю са дня нараджэння Максіма Багдановіча. У час мерапрыемства прадстаўнікі бібліятэкі м-н Колас пазнаемілі вучняў з жыццём паэта, яго творчасцю.На вечарыне гучалі вершы паэта ў выкананні вучняў, настаўніка, працаўнікоў бібліятэкі, слухалі песні, напісаныя на словы М.Багдановіча. Таксама была арганізавана выстава кніг, прысвечаная Максіму Багдановічу.