Ветразь натхнення

Дата: 30 октября 2017 в 22:16
340 просмотров

Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае прыняць удзел у сеткавым конкурсе маладых аўтараў "Ветразь натхнення".

Работы прымаюцца ад аўтараў да 35 гадоў улучна. Работы можна накіроўваць на электронны адрас nathnenye@yandex.ru. Прыём работ падоўжыцца да 15 лістапада.

Умовы размяшчэння конкурснай работы наступныя:

1. Прымаецца паэзія і малая проза на беларускай мове.

2. Ад аднаго чалавека прымаецца адна работа, аб'ём якой не перавышае 3000 знакаў з прабеламі.

3. Перад работай удзельнікі размяшчаюць кароткую інфармацыю пра сябе (ПІБ ці псеўданім, узрост, від дзейнасці, некалькі слоў пра сваю творчасць).

Вынікі конкурсу падводзяцца 1 снежня. Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі. Лепшыя работы будуць апублікаваны ў часопісе "Маладосць" і газеце "Магілёўскія ведамасці".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.