Праект “Чытаем па-беларуску з Velcom”
Міністэрства адукацыі інфармуе, што ў 2017/2018 навучальным годзе ўнітарнае прадпрыемства “Вэлком” працягвае рэалізацыю праекта “Чытаем па-беларуску з Velcom”.
“Чытаем па-беларуску з Velcom” – сацыяльна-адукацыйная ініцыятыва па распаўсюджванні беларускай мовы і літаратуры. Галоўная мэта праекта – фарміраванне культуры чытача вучняў VII-VIII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Пры наяўнасці зацікаўленасці і жаданні прыняць удзел у конкурсе чытачоў з парадкам правядзення конкурсу можна пазнаёміцца на сайце https://www.velcom.by.
Просім давесці інфармацыю да ўсіх зацікаўленых.