Табе, паэт, прысвячаем…
Цэлы месяц група энтузіястаў з паралелі 8-х класаў Насця Бродава, Даша Драздова і Дзіма Квартальны спрабавалі сябе ў ролі сцэнарыстаў, рэжысёраў, аператараў. А здымалі яны кінафільм “Табе, паэт, прысвячаем…”.
Васілёчкі, рамонкі, уюнок.
Ціха крочу сцяжынкаю вузкаю.
Для цябе я збіраю вянок
З сціплых кветак зямлі беларускай.
З такіх слоў Т. Дарошкі пачалося мерапрыемства ў ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Быхава” з нагоды 125-годдзя са дня нараджэння аднаго з самых славутых беларускіх паэтаў Максіма Багдановіча.
Цэлы месяц група энтузіястаў з паралелі 8-х класаў Насця Бродава, Даша Драздова і Дзіма Квартальны спрабавалі сябе ў ролі сцэнарыстаў, рэжысёраў, аператараў. А здымалі яны кінафільм “Табе, паэт, прысвячаем…”. Першая частка фільма прысвечана старонкам біяграфіі паэта Максіма Багдановіча. А вось другая стала сюрпрызам для многіх: настаўнікі фізічнай культуры, фізікі, АБЖ, працоўнага навучання і нават сам дырэктар школы чыталі чароўныя радкі бессмяротнай паэзіі Багдановіча. Па рэакцыі гледачоў было зразумела, як ім спадабалася пачуць чытанне вершаў на памяць тых, хто звычайна сам выступае ў ролі крытыкаў. А настаўнікі і сапраўды пастараліся, чыталі мілагучныя радкі выразна, эмацыянальна, выказваючы сваё захапленне сапраўднай паэзіяй. Менавіта так адбылося далучэнне да яе і сучасных школьнікаў.
Настаўнік беларускай мовы Бараноўская Н. А.